У Мінску пачалі выкарыстоўваць новы метад рамонту дарог
Новы метад рамонту дарог пачалі выкарыстоўваць у беларускай сталіцы. Тэхналогія тэрмарэгенерацыі дазваляе цалкам абнаўляць дарогі, выкарыстоўваючы старое пакрыццё. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", падчас такіх рамонтных работ
спачатку здымаецца разагрэты верхні слой асфальту, там жа, на месцы,
яго перамешваюць, дадаюць бітум і зноў укладваюць. А каб пакрыццё магло
даўжэй служыць, зверху робіцца "абарончы слой".
Спецыялісты сцвярджаюць, што пасля такога рамонту дарогі можна эксплуатаваць у сярэднім каля 7 гадоў.
Тэхналогія тэрмарэгенерацыі ўжо выкарыстана падчас рамонту дарогі каля рынку "Ждановічы", цяпер на чарзе вуліца Ф. Скарыны.