У Мінску пачаліся гастролі японскага тэатра
12 чэрвеня ў Мінску пачаліся гастролі вядомага японскага тэатру “Хайсё”. Труппа прывезла ў беларускую сталіцу спектакль “Залаты храм”, пастаўлены паводле рамана Мідзукамі Цутому “Залаты храм у агні”. Спектакль заснаваны на рэальных падзеях. 2 ліпеня 1925 года ў эпоху Сева Залаты храм Сярыдзен згарэў дашчэнту. Падпал здзейсніў адзін з манахаў. Акцёры ўзнаўляюць падзеі і аналізуюць дзеянні японскага Гая Фокса, спрабуючы разабрацца ў прычынах падпалу.
Зразумець японскіх акцёраў дазваляюць сучасныя тэхналогіі. Усё сказанае па-японскі адлюстроўваецца субтытрамі на экране.
Дэкарацыі будысцкага манастыра ўсталяваныя на сцэне беларускага драматычнага моладзевага тэатра. Гастролі тэатра “Хайсё” ў Мінску папрацягнуцца ўсяго тры дні.