У Мінску пачалося "паляванне" на актывістаў апазіцыі

Сіўчыка ў гэты час дома не было.

Таксама, па звестках БелаПАН, міліцыянты спрабавалі затрымаць Міколу Дземідзенку, давераную асобу Віталя Рымашэўскага. Яны настойліва тэлефанавалі да яго ў кватэру, абыходзілі суседзяў. Дземідзенку ўдалося выйсці з кватэры толькі ў суправаджэнні кандыдата ў прэзідэнты Рымашэўскага ды іншых давераных асобаў кандыдата.

Іншаму актывісту Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі пашанцавала менш. Канстанціна Жукоўскага затрымалі на выхадзе з офіса аргкамітэту партыі ды вывезлі ў невядомым напрамку.