У Мінску пачаўся дэмантаж цэнтральнай гарадской ёлкі

У Мінску на Кастрычніцкай плошчы пачаўся дэмантаж цэнтральнай гарадской ёлкі. Як інфармуе БЕЛТА, гэты працэс зойме некалькі дзён.  Спачатку электрыкі знімуць з металічнага каркаса гірлянды, затым тысячы сінтэтычных хваёвых лапак. Апошнім з плошчы прыбяруць каркас елкі. Вышыня навагодняга дрэва - 35 м, таму разбіраць яго будуць з дапамогай спецтэхнікі выратавальнікаў.

Спецыялісты прызнаюць, што елка не падобная да прыроднай. Як паведаміў начальнік упраўлення добраўпарадкавання і гарадскога дызайну камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Аляксандр Андрончык, штучную елку можна зрабіць больш падобнай да прыроднай, але гэта будзе каштаваць нашмат даражэй. Нягледзячы на гэта, гарадскія ўлады маюць план па замене дызайну галоўнай гарадской елкі.