У Мінску пачаўся Кангрэс дэмакратычных сілаў
У сталічным Палацы культуры аўтазавода пачаўся Кангрэс дэмакратычных сілаў.
Першым выступіў кіраўнік аргамітэта КДС Аляксандр Бухвостаў, які падвёў вынікі працы дэмсілаў за мінулыя гады.
На Кангрэсе прысутнічае 568 дэлегатаў з 916 заяўленых. Нагадаем, учора ў Магілёве адбыўся сход прадстаўнікоў мясцовых філіяў (гарадскіх і абласных) шэрагу дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый. Яны вырашылі байкатаваць Кангрэс.
Паводле інфармацыі Радыё Свабода, не збіралася на Кангрэс і частка дэлегатаў з Гродзеншчыны.
Асвятляюць сённяшняе пасяджэнне амаль 100 журналістаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Чэхіі і ЗША.