У Мінску пачаўся прызыў на тэрміновую ваенную службу

Ваенкаматы сталіцы з 12 студзеня прыступілі да адпраўкі прызыўнікоў на тэрміновую службу ў беларускае войска.
У астатніх рэгіёнах краіны прызыў будзе праходзіць з 15 па 30 студзеня. Плануецца, што на тэрміновую ваенную службу будзе прызвана каля 10 тысяч чалавек.

Клятву на вернасць Радзіме навабранцы прамовяць 7 лютага.

“Мінск-навіны”