У Мінску пачнецца Фестываль здаровага ладу жыцця
17 верасня ў Мінску пачнецца Фестываль здаровага ладу жыцця. У ім прымуць удзел супрацоўнікі дваццаці сталічных установаў аховы здароўя. У шэрагу дзіцячых і дарослых паліклінік, раённых цэнтрах гігіены і
эпідэміалогіі, а таксама сярэдніх школах і дыспансераў будуць
наладжаныя імправізаваныя пляцоўкі, на якіх выступяць спецыялісты па
праблемах здаровага ладу жыцця.
Фестываль здаровага ладу жыцця працягнецца да 30 верасня.
Мінск-навіны
Фестываль здаровага ладу жыцця працягнецца да 30 верасня.
Мінск-навіны