У Мінску пачнуць разліваць сапраўднае бардо

Мінскі завод вінаградных він здолеў атрымаць дазвол на тое, каб разліваць у Беларусі сапраўднае віно з Францыі, паведамляе сайт Белдзяржтэлерадыёкампаніі. Схема такая: вінаматэрыял рыхтуюць у французскім замку ў Бардо, потым прывозяць у Беларусі, дзе напой трапляе ў бутэлькі. Такі спосаб вытворчасці дазваляе скараціць кошт элітнага віна ў паўтара раза. Дазвол выкарыстоўваць такім чынам вядомую марку мінскі завод атрымаў пасля таго, як яго праінспектавалі французскія вінаробы. У Беларусь віно будуць прывозіць у цыстэрне-тэрмасе з пастаяннай тэмпературай. Такім чынам, напой захавае той самы смак, які ён мае ў Бардо, абяцаюць вінаробы.

Сярэдні кошт адной бутэлькі элітнага віна, разлітага ў Мінску, складзе 25 тыся рублёў.