У Мінску пачынаецца акцыя апазіцыі

1 траўня ў Мінску ў парку Дружбы народаў пройдзе мітынг і канцэрт з нагоды Дня працы.  Нагадаем, улады не дазволілі арганізатарам — Сяргею Калякіну і Аляксандру Бухвоставу — правесці шэсце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Калі раніцай у аўторак людзі пачалі збірацца каля Акадэміі навук, праваахоўнікі іх адтуль выціснулі.

Паводле няспраўджаных звестак, ёсць затрыманыя. Тым часам у парк Дружбы народаў рухаюцца групы ўдзельнікаў святкавання.

Мяркуецца, што пасля мітынгу адбудзецца канцэрт з удзелам Ігара Варашкевіча, Андрэя Плясанава, Змітра Бартосіка, Касі Камоцкай, Андрэя Хадановіча ды іншых.