У Мінску пачынаецца фестываль перфомансу NAVINKI-2010
XІІ Міжнародны фестываль перфомансу NAVINKI-2010 адчыніўся 28 жніўня ў Палацы мастацтваў у Мінску, паведамляе БелаПАН. Сёлета ў ім бяруць удзел прадстаўнікі шасці краінаў: Англіі, Нямеччыны, Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі і Беларусі. Па традыцыі фестываль трохдзённы. Гледачы змогуць у першыя два дні паглядзець выступы мастакоў у Палацы мастацтваў, а трэці дзень стане выязным — на вадасховішча Вяча пад Мінскам. Адрозненне перфомансу ад іншых жанраў у тым, што ніколі нельга зразумець, як будзе паводзіцца мастак. Ніколі невядома, што ён пакажа У перфомансе мастак раскрываецца перад гледачом і ў гэтым ёсць свая інтэрактыўная сувязь.
Мэта фестывалю NAVINKI ў тым, каб не толькі паказваць свае творы, але і фарміраваць артыстычную эліту ў Беларусі.
Мэта фестывалю NAVINKI ў тым, каб не толькі паказваць свае творы, але і фарміраваць артыстычную эліту ў Беларусі.