У Мінску пададзеная дэкларацыя на 2,7 млрд рублёў

У Беларусі пачалася кампанія падачы падатковых дэкларацыяў. Найбольшы сукупны гадавы даход у 2007 годзе ў Мінску быў у жыхара Кастрычнiцкага раёна — 2,7 мiльярда рублёў. Такую суму ён атрымаў ад продажу нежылых памяшканняў. Рэкордная сума даплаты падаходнага падатку — 203 мiльёны рублёў. Яе заплацiў мiнчанiн, якi знаходзiцца на ўлiку ў падатковай інспекцыі Партызанскага раёна. З пачатку кампанii па дэклараваннi сукупнага гадавога даходу ў падатковыя органы Мiнска пададзена каля 4 тысяч дэкларацый. Гэта на 3 тысячы менш у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года. Летась дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе падалi 55 тысячаў мiнчан, што на 33 тысячы менш, чым у 2007-м, паведамляе газета "Звязда"