У Мінску падчас руху загарэліся жыгулі-“пяцёрка”

На вуліцы Славянскай у Мінску загарэўся легкавы аўтамабіль — гэта быў ВАЗ-2015, вядомы ў народзе як “пяцёрка”. Інцыдэнт адбыўся падчас руху аўтамабіля, які, дарэчы, вельмі стары — 1980 году выпуску.

Выкліканыя на месца здарэння пажарныя патушылі ўзгаранне за 14 хвілінаў. Агонь пашкодзіў салон аўто, лакафарбавае пакрыццё і маторны адсек. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай пажару стала механічнае разбурэнне вузлоў і дэталяў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МНС.

Фота: ru.autowp.ru