У Мінску падчас руху загарэўся аўтобус (фота)

У Мінску падчас руху загарэўся аўтобус (фота)

У Мінску падчас руху загарэўся пасажырскі аўтобус. Здарэнне адбылося пасля 5-й гадзіны раніцы 17 студзеня на скрыжаванні вуліц Ясеніна і Касманаўтаў. У той момант у МАЗе не было пасажыраў. У выніку ніхто з людзей не пацярпеў.

Прэс-служба мінскай МНС паведамляе, што ўзгаранне адбылося ў маторным адсеку. Агонь паспеў пашкодзіць яго і салон. Узгаранне патушылі супрацоўнікі МНС. Мяркуецца, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі.