У Мінску пакажуць дакументальны фільм "11 верасня"
З 14 па 18 верасня ў 12.30 у відэакомплексе "Цэнтр-відэа" адбудзецца паказ дакументальнага фільма "11 верасня". Як паведамляе БелаПАН, "11 верасня" — гэта кінаальманах з 11 навэлаў. У іх сусветна вядомыя рэжысёры паспрабавалі пераасэнсаваць трагедыю 11 верасня. У гэты дзень у 2001 годзе ў ЗША была здзейсненая серыя тэрарыстычных актаў, у якіх загінулі амаль 3 тыс. чалавек.
Сярод аўтараў кінаальманаха — Алехандра Гансалес Іньярыту, Клод Лелуш, Кен Лоўч, Юсэф Шахин, Амос Гітай, Міра Наір, Шон Пэн. Кінановэлы знятыя ў розных стылях, з рознай ступенню дакументальнай дакладнасці, але ўсе яны прысвечаныя трагічным падзеям 11 верасня.
Паказ прымеркаваны да Сусветнага дня міру, які адзначаецца 21 верасня.