У Мінску парушальнікаў правіл паркоўкі прыцягнуць да аднаўлення газонаў

Рэйд па дваровых тэрыторыях сталіцы правядуць супрацоўнікі "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" сумесна з ДАІ. Мінчукоў, чые аўтамабілі будуць прыпаркаваныя на газоне, прыцягнуць да аплаты штрафу і аднаўлення пашкоджанага газону. Пра гэта паведаміла намесніца генеральнага дырэктара "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Галіна Гілевіч.  Гілевіч: "Там, дзе няправільна прыпаркаваны транспарт, падчас акцыі вызначаецца чалавек, чыя машына гэта была, знаходзім яго, запрашаем, разбіраемся, складаем пратакол. Па правілах разбурэння добраўпарадкавання штраф да 350 тысяч рублёў. І ў нас ужо ёсць людзі, якія парушалі гэтыя правілы і якія павінны аднавіць гэту зялёную зону".

Нагадаем, падобная акцыя ўжо праходзіла ў Мінску сёлетнім летам. Тады таксама акрамя выплаты штрафу парушальнікі павінны былі яшчэ і аднавіць пашкоджаныя газоны.