У Мінску пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрылі парк Перамогі
Урачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі парка Перамогі адбылося 11 верасня ў Мінску на беразе Камсамольскага возера ў межах святкавання Дня горада.
Парк Перамогі — найбуйнейшы парк у Мінску. Ён быў закладзены ў 1945 годзе ў гонар перамогі над фашысцкай Нямеччынай. Пасля рэканструкцыі, на якую было патрачана каля 30 мільёнаў долараў, плошча парку павялічылася ўдвая і склала каля 200 гектараў, паведамляе БелаПАН.