У Мінску паставяць кантэйнеры для выкарыстаных батарэек

Кантэйнеры для збору выкарыстаных батарэек у бліжэйшыя гады будуць усталяваныя ў крамах, што прадаюць бытавую тэхніку, а таксама ў рамонтных майстэрнях Мінска.
Гэта прадугледжана праектам праграмы абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адкідамі ў сталіцы да 2015 года, зацверджаным Мінгарвыканкамам, перадае агенцтва “Мінск-навіны”.

Ці будзе гэтая паслуга платнай, пакуль не вырашана. Некаторыя складовыя часткі батарэек пасля перапрацоўкі плануецца выкарыстоўваць у якасці дадатку ў будаўнічыя матэрыялы.

Эколагі лічаць недапушчальным выкідваць на звалкі батарэйкі, якія адслужылі свой тэрмін. Элементы сілкавання змяшчаюць кіслату і цяжкія металы. Не менш шкодныя для прыроды і акумулятары мабільных тэлефонаў.