У Мінску патануў 33-гадовы мужчына

У Мінску патануў 33-гадовы мужчына. Трагічнае здарэнне адбылося ў суботу, 25 ліпеня, у акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы ў Партызанскім раёне. Ратавальнікі дасталі мужчыну з вады. Медыкі, якія прыехалі на месца, праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, але выратаваць жыццё мінчуку не змаглі.

Прэс-служба МНС адзначае, што загінулы нідзе не працаваў.

БЕЛТА дадае, што ўчора ўвечары ў Свіслачы патанула жанчына. Яе асобу высвятляюць.

Фота: Fotolia