У Мінску павесіліся двое мужчын

У Мінску за апошнія суткі павесіліся двое мужчын. Першае здарэнне адбылося ўдзень 21 траўня ў Ленінскім раёне. Да шматпавярховіка па вуліцы Пляханава выклікалі ратавальнікаў, якія здымалі труп мужчыны, які павесіўся на парэнчах паміж тэхнічным і 9-м паверхамі.

Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася і сёння раніцай падчас здарэння ў Фрунзенскім раёне. У адным з жылых дамоў па вуліцы Нёманская павесіўся 55-гадовы мужчына. Яго труп знайшлі ў нішы пад балконам яго кватэры, інфармуе прэс-служба МНС.

Здымак з архіву. Фота: sb.by