У Мінску павялічылася шчыльнасць насельніцтва на 1 кв. км

На 1 студзеня гэтага года шчыльнасць насельніцтва ў Мiнску склала 5911 чалавек на 1 кв.км. Год таму гэты паказчык складаў 5874 чалавекi на 1 кв.км.

За год насельнiцтва беларускай сталіцы павялiчылася з 1 млн 797,5 тыс. да 1 млн 814,8 тыс. чалавек.

Сярод рэгiёнаў краiны найбольш высокая шчыльнасць насельнiцтва адзначаецца ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях (на 1 студзеня 2008 года яна склала 44 чалавекi на 1 кв.км).

Гэты паказчык у Магiлёўскай вобласцi дасягнуў 39 чалавек на 1 кв.км, у Мiнскай — 37, у Гомельскай — 36, у Вiцебскай — 32, паведамляе газета "Звязда".