У Мінску перамагла Партыя рэгіёнаў, БЮТ – на другім месцы

Найбольшая колькасць грамадзян Украіны, якія галасавалі на выбарчым участку ў Мінску, аддалі перавагу Партыі рэгіёнаў. За яе прагаласавалі 205 чалавек, Блок Юліі Цімашэнкі падтрымалі 76 выбарцаў. 69 чалавек прагаласавалі за “Нашу Украіну – Народную самаабарону”. Агулам у галасаванні на парламенцкіх выбарах у Вярхоўную Раду Украіны ў беларускай сталіцы ўзялі 419 чалавек. Дадзеных па выніках галасавання на выбарчым участку ў Брэсце пакуль няма.

Інтэрфакс