У Мінску плануюць пабудаваць гатэль для сабак і котак

Гатэль для сабак і котак плануюць пачаць будаваць сёлета ў Мінску.  Мяркуецца, што яго будынак будзе знаходзіцца па вуліцы Гурскага, каля пункта прыёму і ўтрымання пакінутых жывёлаў. Акрамя часовага даху над галавой сабакі і коткі змогуць скарыстацца дадатковымі паслугамі: цырульняй, мойкай, ім нават змогуць пашыць адзенне.

Пры гатэлі плануецца адкрыццё крамы па продажы кармоў для жывёлаў. Нагадаем, на сённяшні дзень у беларускай сталіцы дзейнічаюць два прытулкі для бяздомных жывёлаў.

БелаПАН