У Мінску плануюць стварыць спецбрыгаду па барацьбе з атрутным пустазеллем
Ужо ў наступным годзе ў Мінску павінна з'явіцца адмысловая брыгада працоўных па комплекснай барацьбе з баршчэўнікам — атрутным пустазеллем, якое пагражае не толькі іншым раслінам, але і людзям.
Сок гіганцкай расліны выклікае наймацнейшыя апёкі. Зялёны агрэсар валодае фенаменальнай жыццеўстойлівасцю.
Яго карані ідуць у зямлю на глыбіню больш за 5 метраў, а адна расліна дае каля 20 тысяч насення, прычым іх усходжасць захоўваецца да 5 гадоў.
У Мінску баршчэўнік найбольш распаўсюджаны ў Кастрычніцкім раёне.
З кожным годам расліна захоплівае ўсё новыя зялёныя тэрыторыі горада, выцясняючы іншыя насаджэнні. Пакуль адзіны спосаб спыніць распаўсюджванне баршчэўніку — своечасовае скошванне. Для гэтага і патрэбна добра экіпіраваная, абсталяваная спецсродкамі мабільная брыгада працоўных, перадае агенцтва “Мінск-навіны”.