У Мінску працаўладкавалі 99% нядбайных бацькоў

У Мінску працаўладкаваныя 99% нядбайных бацькоў, якія павінны пакрываць выдаткі дзяржавы на ўтрыманне іх дзяцей.
Пра гэта паведаміла намеснік старшыні гарадской камісіі па справах непаўналетніх Алена Герасіменка. Паводле яе слоў, у сталіцы вызначаныя 536 арганізацый, куды накіроўваюць на працу гора-бацькоў.

Сёння сума штомесячных выдаткаў на аднаго дзіцяці ў інтэрнаце складае ад 144 да 277 тысяч рублёў. Менавіта столькі павінны выплачваць абавязаныя асобы.

Аднак, паводле інфармацыі агенцтва “Мінск-навіны”, з нядбайных бацькоў удалося спагнаць за сёлета толькі 60 адсоткаў ад патрачаных дзяржавай сродкаў.