У Мінску працягнецца суд над моладзевымі актывістамі

Працэс над 10-цю моладзевымі актывістамі-удзельнікамі студзеньскіх акцый пратэсту працягнецца сёння ў Мінску ў Цэнтральным судзе. У 11 гадзін суд мусіць перайсці да судовых спрэчак.
Нагадаем, маладых людзей абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеянняў, што парушылі грамадскі парадак у сталіцы, а Андрэя Кіма да таго ж абвінавачваюць у нападзе на супрацоўніка праваахоўных органаў.