У Мінску працягваецца ўздым захворвання на ВРВІ і грып
У Мінску працягваецца ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і грып.
Як паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, на мінулым тыдні, з 28 студзеня па 3 лютага, з прычыны захворвання на ВРВІ і грып да медыкаў звярнуліся больш за 40 тысяч чалавек.
Паводле звестак цэнтра, колькасць захварэлых у 1,3 разу перавышае ўзровень мінулага тыдня. З захварэлых 52% — дарослыя. На мінулым тыдні было шпіталізавана 336 чалавек, у тым ліку 298 дзяцей да 14 гадоў.
З-за ўздыму захворвання на ВРВІ і грып у Мінску закрыты пачатковая школа № 29, пачатковая школа-гімназія № 11, а таксама класы з духоўна-маральным выхаваннем СШ № 137, якія займаюцца на базе Дома міласэрнасці. Разам з тым адноўлены навучальны працэс у першых—трэціх класах СШ № 158. Нагадаем, эпідэмія грыпу ў Мінску аб'яўлена 24 студзеня.
БелаПАН