У Мінску прадстаўнікі апазіцыі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі
Прадстаўнікі апазіцыйных партый ушанавалі 9 траўня ў Мінску памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Раніцай у нядзелю на плошчы Перамогі сабраліся каля 50 ветэранаў — прыхільнікаў Беларускай партыі левыі "Справядлівы свет". Яны ўсклалі кветкі да манумента Перамогі і правялі невялікі мітынг, інфармуе БелаПАН. На ім выступіў лідэр партыі Сяргей Калякін. Разам з ветэранамі ўсклаў кветкі і намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук.