У Мінску праектуецца трэцяя лінія метро

У Мінску ідзе праца над праектам трэцяй лініі метро. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Ясючэня. Гэтая лінія будзе пабудаваная ў напрамку плошчы Казінца і пройдзе пад тэрыторыяй аэрапорта Мінск-1, дзе будзе будавацца мікрараён Мінск-Сіці, пад чыгуначнымі шляхамі і будынкамі на вуліцы Маскоўская.

Першая і другая лініі метро будаваліся адкрытым спосабам. Трэцяя лінія будзе пабудаваная практычна цалкам падземным спосабам, яна будзе праходзіць пад шмат якімі будынкамі, знос якіх эканамічна немэтазгодны" сказаў Ясюченя.

Як адзначае БелаПАН, участак падаўжэння першай лініі Мінскага метрапалітэна плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2012 годзе. Пачнуць працаваць тры новыя станцыі: "Міхалова", "Грушаўка", "Пятроўшчына".