У Мінску праходзіць 2-гі сацыяльны форум
Сацыяльны форум сёння праходзіць у Мінску. Ён праводзіцца ўжо ў другі раз, першы форум прайшоў у сталіцы летам 2007 года. У мерапрыемстве прымаюць удзел каля 40 чалавек, у тым ліку ліквідатары
катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, донары крыві, прадпрымальнікі,
некалькі дэпутатаў мясцовых саветаў.
На форуме будуць абмеркаваныя пытанні каардынацыі высілкаў грамадскасці ў абароне сацыяльных правоў і гарантый, а таксама стратэгія і тактыка ўдзелу ў парламенцкай выбарчай кампаніі.
БелаПАН
На форуме будуць абмеркаваныя пытанні каардынацыі высілкаў грамадскасці ў абароне сацыяльных правоў і гарантый, а таксама стратэгія і тактыка ўдзелу ў парламенцкай выбарчай кампаніі.
БелаПАН