У Мінску праходзіць чарговы ўстаноўчы сход "Нашай Вясны"
Чарговы ўстаноўчы з'езд праваабарончай арганізацыі "Наша Вясна" праходзіць у Мінску 29 сакавіка. Паводле слоў аднаго з заснавальнікаў Валянціна Стэфановіча, гэта апошняя спроба зарэгістраваць арганізацыю.
Раней Мінюст неаднаразова адмаўляў "Нашай Вясне" ў рэгістрацыі. Нагадаем, што арганізацыя была створаная яшчэ ў 1996 годзе пад назвай "Вясна", але ў 2003-м была ліквідаваная паводле рашэння Вярхоўнага суда. Праваабаронцы кажуць, што калі і цяпер легалізавацца не атрымаецца, далейшыя спробы "не будуць мець сэнсу".
БелаПАН адзначае, што асноўная мэта "Нашай Вясны" — садзейнічанне фармаванню ў Беларусі грамадзянскай супольнасці, заснаванай на павазе правоў чалавека, якія прадугледжаныя Ўсеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека і Канстытуцыяй Беларусі.