У Мінску праходзіць форум, прысвечаны абароне сацыяльных правоў грамадзян
У Мінску 19 жніўня праходзіць форум, на якім прадстаўнікі грамадскасці абмяркоўваюць пытанні, якія датычаць абароны сацыяльных правоў грамадзян. У ім удзельнічаюць каля 40 чалавек – палітыкі, ліквідатары аварыі на
Чарнобыльскай АЭС, прадпрымальнікі, дэпутаты мясцовых саветаў,
прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў і праваабарончых арганізацый.
У сваіх выступах удзельнікі форума выказваюцца за неабходнасць вяртання шэрагу катэгорый грамадзян ільготаў, якіх яны будуць пазбаўленыя са снежня 2007 года. Чакаецца, што па выніках мерапрыемства будуць прынятыя звароты да беларускага ўраду і міжнароднай грамадскасці.
БелаПАН