У Мінску праходзіць X з'езд Таварыства беларускай мовы

26 кастрычніка ў мінскім Палацы мастацтваў пачаў сваю працу X з'езд грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны".
Дэлегаты падвядуць вынікі дзейнасці аб'яднання з кастрычніка 2005 года, зацвердзяць планы і абяруць новае кіраўніцтва. З'езд прыме шэраг дакументаў, у тым ліку аб падрыхтоўцы да перапісу насельніцтва, якое адбудзецца ў кастрычніку наступнага года, а таксама звернецца да новага складу Палаты прадстаўнікоў.

Дэпутатаў папросяць унесці неабходныя змены ў закон аб мовах, каб забяспечыць сапраўдную роўнасць дзвюх дзяржаўных моў і рэальнае дзвюхмоўе.

БелаПАН