У Мінску прапісана больш за 1 мільён 800 тысяч чалавек

Гэта нядаўна падлічылі гарадскія ўлады. З пачатку года амаль 11 тысячам прыезджых удалося атрымаць сталічную прапіску. Пры гэтым практычна ўсе яны беларусы з рэгіёнаў, толькі 4,4% — расіяне, менш за 1% — украінцы.

Што характэрна, за паўгода з Мінска з'ехала амаль 8 тысяч чалавек.

“Комсомольская правда в Беларуси”