У Мінску прарвала цеплатрасу: без цяпла засталіся чатыры дамы (фота)

9 студзеня каля 11-й гадзіны ў Мінску па вуліцы Берута прарвала цеплатрасу.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-сакратара МНС Віталя Навіцкага, без ацяплення засталіся дома №№14, 16 корпусы 1, 2, 3, без гарачага водазабеспячэння — дом №18 корпусы 1 і 2.

Прэс-служба Мінгарвыканкама, у сваю чаргу, паведамляе, што без ацяплення засталася таксама дзіцячая паліклініка №16 па вуліцы Адоеўскага, 45. Акрамя таго, у размыты вадой грунт праваліўся аўтамабіль, прыпаркаваны на вуліцы Берута.

Камунальнікі вядуць аднаўленчыя работы на месцы аварыі.

Фота — onliner.by