У Мінску прайшла акцыя памяці праваабаронцы Яны Паляковай
Акцыя памяці праваабаронцы Яны Паляковай прайшла вечарам 7 сакавіка каля мінскага Свята-Духавага кафедральнага сабора. У ёй удзельнічалі каля 50 чалавек, якія сабраліся каля храма і запалілі свечкі.
Нагадаем, 36-гадовая Яна Палякова скончыла жыццё самагубствам у ноч на 7 сакавіка ў Салігорску. Юрыст па прафесіі, яна з'яўлялася актывісткай незарэгістраванай арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву", супрацоўнічала з іншымі праваабарончымі арганізацыямі, уваходзіла ў склад ініцыятыўнай групы дачкі палітыка Аляксандра Казуліна Вольгі на леташніх парламенцкіх выбарах.
3 сакавіка суд Салігорскага раёна прызнаў Палякову вінаватай у лжывым даносе на супрацоўніка міліцыі і асудзіў на 2,5 гады "хіміі". Акрамя таго, праваабаронца мусіла выплаціць міліцыянту 1 мільён рублёў у якасці кампенсацыі за маральныя страты. Сама Яна Палякова сябе вінаватай не лічыла.
БелаПАН