У Мінску прайшла акцыя ў падтрымку Аляксандра Баразенкі
У Мінску прайшла вулічная акцыя ў падтрымку аднаго з фігурантаў "справы 14-ці" Аляксандра Баразенкі. Учора ўвечары пятнаццаць чалавек-актывістаў грамадскага аб'яднання "Маладая Беларусь", якое цяпер ствараецца, арганізавалі жывы ланцуг каля цэнтральнага ўваходу ў Палац Рэспублікі, дзе заканчваў працу з'езд БРСМ. Моладзь трымала ў руках партрэты Баразенкі. Акцыя працягвалася каля паўгадзіны. Міліцыянты назіралі за ёй, але ніякіх сілавых дзеянняў не ўжывалі.
БелаПАН нагадвае, што Аляксандр Баразенка быў узяты пад варту 27 кастрычніка і змешчаны ў следчы ізалятар у Мінску. Ён з'яўляецца адным з абвінавачваных па крымінальнай справе ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў сталіцы 10 студзеня 2008 года. Раней Баразенка не змог удзельнічаць у разглядзе справы, бо вучыўся ў Польшчы.