У Мінску прайшло “Загуканне вясны”

Удзельнікі свята ў беларускіх народных касцюмах сабраліся на ўзгорках парка, блаславілі старых людзей, выканалі загукальныя песня — “вяснянкі” і “заклічкі”, песні-карагоды. Затым адбылася вясновая пераклічка ўдзельнікаў свята на рацэ Свіслач. Завяршылася свята народнымі танцамі, гульнямі і запальваннем агню, паведамляе БелаПАН.

“Загуканне вясны” — архаічнае свята, якое ладзяць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ад 1 сакавіка. Рытуалы і песні скіраваныя на тое, каб паскорыць вяртанне цёплага і сонечнага надвор’я. Пры гэтым лічылася, што ўвесну вяртаецца не толькі цяпло і птушкі з поўдня, але і вяртаюцца душы памерлых, каб дапамагчы жывым ў вырашэнні розных праблем, у тым ліку сямейных і працоўных.

Фота: Еўрарадыё