У Мінску прайшоў міні-марш геяў і лесбіянак
Акцыя пад назвай "Дзень маўчання" адбылася на вуліцах беларускай сталіцы ўвечары. Каля 20 чалавек, заляпіўшы рот пластырам, размаляваным у колеры вясёлкі — традыцыйныя колеры сэксуальных меншасцяў, прайшлі па праспекце Незалежнасці. Яны раздалі мінакам буклеты і ўлёткі, скіраваныя супраць гамафобіі.
Ад каментароў агенцтву БелаПАН удзельнікі акцыі адмовіліся, звярнуўшы ўвагу на залепленыя роты. Разам з тым яны ўручылі ўлётку, у якой гаворыцца, што "Дзень маўчання" — штогадовая акцыя негвалтоўнага пратэсту. Яе ўдзельнікі жадаюць пакласці канец замоўчванню злачынстваў і розных формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендэраў.