У Мінску прайшоў пікет у падтрымку палітзняволеных
Акцыя пад лозунгам "Свабоду палітзняволеным!" прайшла ўчора ў Мінску каля крамы "Акадэмкніга" на праспекце Незалежнасці. Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" трымалі ў руках партрэты ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які ўжо амаль тры месяцы галадае за кратамі, а таксама расцяжку з заклікам вызваліць палітвязняў.
Акцыя працягнулая 15 хвілін, ніхто з яе ўдзельнікаў не быў затрыманы, паведамляе "Хартыя-97".
Акцыя працягнулая 15 хвілін, ніхто з яе ўдзельнікаў не быў затрыманы, паведамляе "Хартыя-97".