У Мінску пройдуць перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Муамарам Кадафі
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе перамовы з лідэрам лівійскай рэвалюцыі Муамарам Кадафі. Падчас іх будзе абмеркаваны "ўвесь комплекс двухбаковых беларуска-лівійскіх адносінаў".
У прыватнасці, Лукашэнка і Кадафі спыняцца на палітычных пытаннях, развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння Беларусі і Лівіі на міжнароднай арэне.
Нагадаем, кіраўнік Лівійскай Арабскай Джамахірыі прыбыў у Мінск учора з афіцыйным візітам. Плануецца, што па выніках перамоваў будуць падпісаныя некалькі дакументаў.