У Мінску пройдуць "Вечары з Барысам Бурдом"
У адным з сталічных клубаў 28 кастрычніка распачнецца новы культурны праект "Вечары з Барысам Бурдом". Вядомы гулец у "Што? Дзе? Калі?", бард і вядоўца кулінарных шоў правядзе шэраг вечароў, якія будуць складацца з інтэлектуальных гульняў-віктарын, спаборніцтваў па кулінарыі і анекдотаў. Другая частка праграмы будзе музычнай.