У Мінску пройдуць вучэнні беларускага і расійскага спецназаў
25—26 лістапада ў Мінску адбудуцца сумесныя тактыка-спецыяльныя вучэнні падрадзяленняў асаблівага і спецыяльнага прызначэння міністэрстваў унутраных справаў Беларусі і Расіі. Іх мэта — развіццё і ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі сіл антытэрарыстычнай скіраванасці, інфармуе БелаПАН. Трыццаць байцоў атрада міліцыі асаблівага прызначэння "Зубр" і пяць супрацоўнікаў атрада міліцыі спецыяльнага прызначэння "Рысь" разам з беларускімі калегамі з палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУЎС Мінгарвыканкама і спецыяльнага падрадзялення па барацьбе з тэрарызмам МУС "Алмаз" адпрацуюць пытанні дэблакавання будынкаў, абясшкоджвання ўзброеных злачынцаў і вызваленні закладнікаў.
Па словах намесніка начальніка ўпраўлення аховы правапарадку МУС Беларусі Віктара Палея, вучэнні праводзяцца ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы Саюзнай дзяржавы "Барацьба са злачыннасцю на тэрыторыі дзяржаваў — удзельніц Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2008—2012 гады".