У Мінску пройдзе чэмпіянат Беларусі па кіданні мабільных тэлефонаў

Чэмпіянат Беларусі па кіданні мабільных тэлефонаў пройдзе ў Мінску 8 верасня. Ён адбудзецца ў рамках святкавання Дня горада ў Першамайскім раёне сталіцы. Прыняць удзел у чэмпіянаце змогуць усе жадаючыя са сваімі “мабільнікамі” ў якасці спартовых снарадаў. Кожны атрымае па адной спробе. Спаборніцтвы пройдуць у трох намінацыях: на самы далёкі, самы дакладны і самы эфектны кідок.

Адзіны пераможца, абраны з чатырох лепшых прэтэндэнтаў, атрымае новы мабільны тэлефон у якасці прыза.

Нагадаем, што чэмпіянаты па кіданні мабільных тэлефонаў пачаліся ў Беларусі ў 2003 годзе. З кожным годам павялічваецца колькасць іх удзельнікаў. Рэкордная колькасць – 104 чалавекі – узялі ўдзел у чэмпіянаце 2005 года.

БЕЛТА