У Мінску пройдзе чэмпіянат Беларусі па велагонках на шашы

Чэмпіянат Беларусі па велагонках на шашы пройдзе ў Мінску з 26 да 28 чэрвеня. Галоўным месцам, дзе будуць праводзіцца спаборніцтвы, стане праспект Пераможцаў. Першынство краіны стане заключным этапам адбору беларускіх гоншчыкаў на Алімпійскія гульні ў Пекіне. У чэмпіянаце будуць удзельнічаць вядучыя спартсмены, якія выступаюць у наймацнейшых прафесійных клубах свету: Васіль Кірыенка, Аляксандр Лісоўскі, Канстанцін Сіўцоў, Таццяна Шаракава і іншыя.

Мінск-навіны