У Мінску пройдзе эстафетная беларуская дыктоўка
У Нацыянальным гістарычным музеі 24 траўня пачнецца святкаванне Дня славянскага пісьменства і культуры. Як паведаміў БелаПАН адзін з арганізатараў Уладзімір Падгол, у рамках свята будуць узнагароджаныя пераможцы нацыянальнай беларускай дыктоўкі 2009 года. Яны атрымаюць імянную Біблію на беларускай мове ў перакладзе Васіля Сёмухі. Запланаваны таксама паэтычны фэст.
Беларуская дыктоўка на свяце пройдзе ў эстафетнай форме. Для ўдзелу ў ёй запрошаныя амбасадары краін ЕС, ЗША, Ізраілю і Ўкраіны, кіраўнікі дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, кіраўнікі шэрагу міністэрстваў, вядучых канфесій, а таксама перакладчыкі і дырэктар Інстытута польскага.
Тэкст Бібліі будуць па чарзе, па адным сказе, дыктаваць адзін аднаму і пісаць прадстаўнікі дыпкорпусу і беларусы. Калі будуць тэхнічныя магчымасці, да дыктоўкі праз інтэрнэт далучацца жыхары іншых краін.
Дыктоўка пройдзе ў зале, дзе будуць экспанавацца карціны беларускіх мастакоў, прысвечаныя Грунвальдскай бітве, а ў суседняй зале размесціцца выстава карцін з малюнкамі князёў Вялікага княства Літоўскага.