У Мінску пройдзе парад у гонар Дня святога Патрыка

17 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень святога Патрыка — апекуна Ірландыі. Будзе ён святкавацца і ў Беларусі. Асаблівасцю свята з'яўляецца нястрымная весялосць, шэсці і парады ў экстравагантных зялёных касцюмах (зялёны — нацыянальны колер Ірландыі). Знакі свята — трыліснік канюшыны, традыцыйныя ірландскія касцюмы, ірландская музыка і танцы, зялёны колер.

У Мінску парад у гонар Дня святога Патрыка пачнецца ў 17 гадзінаў ад помніка Янку Купалу.