У Мінску пройдзе пасяджэнне беларуска-венесуэльскай камісіі

Пасяджэнне беларуска-венесуэльскай камісіі пройдзе ў Мінску з удзелам віцэ-прэзідэнта Венесуэлы Рамона Карысалеса. Падчас яго будуць абмеркаваныя "шляхі далейшага ўмацавання міждзяржаўнага дыялогу на ўсіх узроўнях". У прыватнасці, гаворка пойдзе пра рэалізацыю праектаў гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", у першым паўгоддзі 2009 года беларускі экспарт у Венесуэлу ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся ў два разы і склаў больш за 132 млн долараў.