У Мінску пройдзе першы горны забег

Першы ў Беларусі горны забег пройдзе ў Мінску 6 верасня. Жадаючым прыняць у ім удзел прыйдзецца прабегчы каля пяці з паловай кіламетраў.  Спаборніцтва будзе адбывацца на пагорку ў мікрараёне Малінаўка, недалёка ад скрыжавання вуліц Рафіева і Голубева.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў забегу можна будзе на месцы з 9 да 11 гадзінаў.