У Мінску пройдзе шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак

25 снежня ў Мінску пройдзе шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак. Як паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў, сёлета маршрут шэсця змяніўся. Ціцянкоў: "Традыцыйнае шэсце Дзедаў Марозаў. Адзінае, яно сёлета будзе праходзіць наадварот: будуць ад Палаца Рэспублікі ісці да Палаца спорту. Чаму гэта зрабілі? Мы наогул упершыню запланавалі з 25-га снежня і пакуль не сустрэнем Новы год вялікія святочныя вечаровыя мерапрыемствы ў Палаца спорту".

Мерапрыемства пачнецца ў 12 гадзінаў з запальвання цэнтральнай елкі Мінска на Кастрычніцкай плошчы. Затым больш за паўтысячы Дзедаў Марозаў і Снягурак пачнуць сваё шэсце.