У Мінску прышчэпкі ад грыпу атрымаў кожны пяты

У Мінску ад грыпу ўжо прышчэпленыя 20% насельніцтва. Бясплатна былі прышчэпленыя некаторыя групы хворых, дзеці, грамадзяне з групы павышанай рызыкі - перш за ўсё медыкі. Па словах галоўнага санітарнага лекара сталіцы Фёдара Германовіча, вялікія сродкі на прышчэпкі для сваіх рабочых выдаткавалі і прадпрыемствы Мінску.
Германовіч: "Хачу выказаць падзяку такім прадпрыемствам, як МАЗ - 42% ад працоўных, МТЗ - 35%, Атлант - 37% ад працоўных, Камунарка - 26%. Многія прадпрыемствы больш за 20% прышчапілі".

Платна прышчапіцца ад грыпу мінчане змогуць да 15 лістапада.